Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Аб установе

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ (вытрымка з пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніня 2022 г. №230): 

4. Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

5. Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленне

6. Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне умоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанні ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцыям; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнага сярэдняга адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

Рэжым работы ўстановы дашкольнай адукацыі: з 7.30 да 18.00 (10,5 гадзін)

Выхадныя: субота, нядзеля і дзяржаўныя святочныя дні.

У новым 2025/2026 навучальным годзе ў нас функцыянуе 5 груп: першая малодшая, рознаўзроставая, сярэдняя група, сярэдняя група інтэграванага навучання і выхавання, старэйшая. Спісачны склад-69 выхаванцаў. Педагагічны склад: 8 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, кіраўнік фізвыхавання, музычны кіраўнік, настаўнік-дэфектолаг. Структурным падраздзяленнем установы з'яўляецца пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Спісачны склад: 24 навучэнцаў. У дзіцячым садзе маецца музычна-спартыўная зала, кабінет настаўніка-дэфектолага, кабінет педагога-псіхолага, медыцынскі блок, метадычны кабінет.