Традыцыі існуюць з спрадвечных часоў. Ёсць традыцыі сямейныя, карпаратыўныя, ёсць традыцыі, якія належаць нейкай адной групе, але якія б традыцыі не былі, усе яны накіраваны на згуртаванне людзей, іх імкненне разнастаіць сваё жыццё, эмацыйна яго ўпрыгожыць, унесці пазітыўныя моманты, звязаныя са значнай падзеяй. памяццю аб добрых справах. За шматгадовую гісторыю дзіцячага сада, у ім склалася шмат добрых традыцый, якім мы ўсе з задавальненнем ідзём. Яны знайшлі водгук у сэрцах не аднаго пакалення выхаванцаў і педагогаў. Гэтыя традыцыі з вялікім задавальненнем прымаюцца дзецьмі і бацькамі, удасканальваюцца і прымнажаюцца. Кожная традыцыя накіравана на дасягненне пэўнай выхаваўчай мэты і праверана часам.
Штогод 1-га верасня ўстанова адчыняе свае дзверы выхаванцам, сустракаючы іх вясёлай музыкай, забаўкамі. Сустракаем малых касцюміраваным прадстаўленнем. Адмысловае месца сярод іх займае правядзенне разнастайных свят: "Дзень ведаў", "Свята Восені", "Новы год", "Дзень Абаронцы Айчыны", "Мамчын дзень", "Да спаткання, дзіцячы сад!", "Дзень абароны дзяцей", "Дзень здароўя", "Каляды", "Масленіца", "Гуканне Вясны".У нашай установе дашкольнай адукацыі неаднаразова праводзяцца акцыі па зборы макулатуры. Асноўнай іх мэтай з'яўляецца імкненне да захавання навакольнага асяроддзя.
Прыемна адзначыць, што не першы год запар работнікі ўстановы, выхаванцы і іх бацькі актыўна ўключаюцца ў экалагічную акцыю па зборы макулатуры. Абавязкова перад правядзеннем гэтага мерапрыемства адміністрацыя, выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказваюць і нагадваюць для чаго так важна збіраць макулатуру. Таму выхаванцы ведаюць, што, удзельнічаючы ў зборы макулатуры, ратуюць дрэвы ад высечкі.
Па традыцыі, на працягу навучальнага года, праводзяцца выставы сумесных работ дзяцей і бацькоў, сумесныя спартыўныя мерапрыемствы з бацькамі і выхаванцамі; працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі; ушанаванне работнікаў-ветэранаў установы дашкольнай адукацыі; удзел калектыву ўстановы ў дабрачынных акцыях і мерапрыемствах; віншаванне імяніннікаў.