Мова продкаў нашых і нашчадкаў,
Шэпт дуравы і пчаліны звон,
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзен.
Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.
Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з,яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа –“ гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”. Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі выхавальнікі нашай установы дашкольнай адукацыі надаюць развіццю беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.
21 лютага ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята “Багата ты, родная мова”.