Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Свята "Гучы родная мова"

Авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных напрамкаў работы дзіцяцага сада.
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, ведаць і шанаваць гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. З гэтай мэтай 21 лютага ў нашым дзіцячым садзе было праведзена свята “Гучы родная мова”, прысвечанае святкаванню Дня роднай мовы.
Праз гульню ў тэатр, песні і народныя танцы дзеці старэйшага ўзросту пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Пратасевіч Юліі Мікалаеўны і выхальніка Кудзінай Ніны Аляксеяўны падрыхтавалі тэатралізаваную сцэнку “Як курачка пеўніка ратавала”, танец“Касіў Ясь канюшыну”, песню “Полечка трасуха”, дзе прыгожа, гучна вымаўлялі словы на роднай мове, адчуваючы рытм і музыку беларускага маўлення.
Усе разам яны стварылi атмасферу вясёлага народнага свята. Праз прыказкi i прымаўкi, песнi, народныя музычныя гульнi, карагоды дзецi атрымалi магчымасць далучыцца да традыцый народнай культуры.

Фотоматериалы