Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.02.2021

Дзень роднай мовы

                            Мова продкаў нашых і нашчадкаў,

                           Шэпт дуравы і пчаліны звон,

                           Нам цябе ласкава і ашчадна

                           Спазнаваць ажно да скону дзен.

    Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць   свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

   Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з,яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа –“ гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”. Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі выхавальнікі нашай  установы дашкольнай адукацыі надаюць развіццю беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

  18 лютагаў нашым дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове.

Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы.

Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшых групах перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам; у сярэдней группе беларуская мова ўжывалася  ў розных гульнях (рухомыя гульні,  гульні-драматызацыі), а у старэйшых групах прайло свята “Багата, ты родная мова”. На працягу дня дзеці чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня.

Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Фотоматериалы