"Квітней наша родная мова" - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў нашым дзіцячым садзе 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўстанове былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. З самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове. Ва ўсіх узроставых групах былі праведзены разнастайныя беларускія інтэрактыўныя, дыдактычныя і народныя гульні.
Выхаванцы груп інтэграванага навучання і выхавання падрыхтавалі для сваіх бацькоў гульнявую праграму “Вясёлка” з загадкамі і гульнямі, песнямі і танцамі. Але асабліва цікавай была інсцэніроўка казкі «Каза Манюка». Сустрэча атрымалася цікавай і вельмі вясёлай.
— Шануйце сваю краіну, свой родны кут. І няхай у вашых сем’ях будуць лад і ўзаемаразуменне! — такімі словамі вядучых завяршылася святочнае мерапрыемства ў дзіцячым садку.