Традыцыйна у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад г.п.Антопаль" праходзілі мерапрыемства, прысвечаныя гэтай даце. Яны былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму. Выхаванцы малодшых груп з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, песенькі, для якіх характэрны рытмічнасць і напеўнасць. Гэта спрыяе іх лёгкаму ўспрыманню і хуткаму запамінанню. У дашкольных групах у залежнасці ад узросту прайшлі гутаркі “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, “Размаўляем па-беларуску”, і іншыя. Выхаванцы сярэдней группы пераўвасобіліся ў казачных герояў і паказалі прысутным інсцэніроўку беларускай народнай казкі "Каза-манюка". Выхаванцы старэйшых групп падрыхтавалі свята “Мову родную люблю я”. Дзеткі праяўлялі цікавасць да традыцый нашай краіны, а таксама з асалодай слухалі родную мову і самі размаўлялі на ёй. Мы спадзяемся, што мерапрыемствы, якія былі праведзены ў нашай установе, садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.




