Штогадовай традыцыяй Дзіцячага сада г.п. Антопаль стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. 20 лютага ў госці да дзяцей старэйшага ўзросту завіталі работнікі горпасялковай Антопальская бібліятэкі на свята "Мову родную люблю я!". Нельга вывучыць мову прымусова, яна павінна увайсці ў сэрца дзіцяці непрыкметна.


